Беларусь засыхае: навукоўцы прагназуюць неўраджай, а бульба стане «залатой»Пакуль улады закручваюць…

Беларусь засыхае: навукоўцы прагназуюць неўраджай, а бульба стане «залатой»

Пакуль улады закручваюць гайкі ў адукацыі і фінансах, прырода рыхтуе свой удар: навукоўцы НАН прагназуюць перыяд экстрэмальных засух з 2027 па 2034 гады. Асабліва крытычным будзе чэрвень, што фактычна забівае шанцы на добры ўраджай традыцыйных культур. Наступствы для гаманцоў беларусаў будуць непазбежнымі: з улікам агульнай інфляцыі і залежнасцю беларускай валюты ад расейскай, кошт бульбы рызыкуе ўзляцець звыш 10 рублёў за кілаграм.

Нават сённяшнія «астронмаічныя» 4 рублі за кілаграм пададуцца шчасцем, калі чэрвеньская спёка пачне выпальваць палі сем гадоў запар. Дзяржаўная сістэма, занятая «чорнымі спісамі» музыкаў і распіскамі студэнтаў, апынулася не гатовая да кліматычнага калапсу. Харчовая бяспека краіны пад пагрозай, а беларускі «другі хлеб» ператвараецца ў прадмет раскошы, які будзе не па кішэні многім сем’ям.

Мая Краіна Беларусь