Журналіст Ігар Кулей заўважыў сачэнне. Наўпрост каля месца, дзе праводзіцца тэатральны гурток для дз…

Журналіст Ігар Кулей заўважыў сачэнне. Наўпрост каля месца, дзе праводзіцца тэатральны гурток для дзетак беларусаў, наведвальнікаў таемна здымала невядомая жанчына.

“Я вырашыў зрабіць тэст — падышоў так, каб яна трапляла разам са мной у сэлфі-кадр і бачыла, што я здымаю. Яна рэзка развярнулася і схавала твар. Пасля гэтага адышла, стала значна далей ад нас але працягнула кіраваць камеру ў бок новых беларусаў, якія падыходзілі пад дзверы з дзеткамі”, — напісаў Кулей у фэйсбуку.

“Я ўжо не меў сумневаў, што гэта мэтанакіраваныя дзеянні, падышоў і па-польску наўпрост запытаўся што адбываецца. Яна без акцэнту адказала: “нічога, проста раблю сямейныя фота” і паспрабавала сысці. Я адначасна намагаўся блакаваць ёй дарогу, пры гэтым не парушыць закон, і выклікаць праваахоўнікаў па тэлефоне. Пачуўшы, што я дазваніўся на нумар паліцыі, яна кінулася праз чатырохпалосную дарогу і ўцякла”.

У адказ на пытанне ў каментарах Кулей выразіў упэўненасць у тым, што за беларусамі сачыла полька.

Что трэба абавязкова рабіць, калі вам у Польшчу пішуць з КДБ Беларусі?