18 студзеня 1984 года ў Маскве памёр Панцеляймон Панамарэнка – камуністычны савецкі дзеяч, расеец, к…

18 студзеня 1984 года ў Маскве памёр Панцеляймон Панамарэнка – камуністычны савецкі дзеяч, расеец, кіраўнік савецкай Беларусі (БССР), Першы сакратар ЦК Камуністычнай Партыі Беларусі ў перыяд 1938-1947. Панамарэнка нарадзіўся 9 жніўня 1902 года на Кубані.

У час сваёго кіравання Панамарэнка напісаў справаздачу “О белорусском языке, литературе и писателях” у якой раскрытыкаваў адрозненне беларускіх слоў ад расейскіх і абвінаваціў яшчэ не забітых беларускіх пісьменнікаў у “профашистских” настроях, якія паводле расейскага камуніста вялі “контр-революционную националистическую работу”.

У Менску па сённяшні дзень ёсць вуліца Панамарэнкі.