Не лічу сябе дастаткова кампэтэнтным для ўдзелу ў дыскусіі вакол публікацыі Зянона Пазьняка адносна …
У часе дзейнасьці дэпутацкай Апазыцыі БНФ у ВС-12 мы мелі шмат (фактычна, што тыдзень) сустрэчаў з амбасадарамі Італіі, Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Турэччыны, іншых краінаў – і ў будынку Вярхоўнага Савета, і ў амбасадах, і ў рэзыдэнцыях амбасадараў, і на дыплямаьычных прыёмах. Як правіла, гутаркі адбываліся зь ініцыятывы дыпляматаў, іх цікавіў лёс Беларусі, лёс яе Незалежнасьці і лёс дэмакратыі.
Не заўсёды нашыя пазыцыі супадалі. Але зацікаўленасьць была сапраўды шчырая, мы гэта адчувалі.
І сярод дзясяткаў амбасадараў былі толькі два, якія НІКОЛІ (за ўсе гады) не сустрэліся з лідэрам парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, якая з моманту свайго ўтварэньня дамагалася Незалежнасьці, стварыла пад яе заканадаўчую базу і (адрозна ад парлямэнцкай большасьці) пасьлядоўна адстойвала прыярытэт сувэрэннасьці. Беларусі ва ўсіх ез выключэньня сфэрах.
Гэта – амбасадар Расейскай Фэдэрацыі і амбасадар ФРГ.