Наконт камісіі па вяртанні.  Ведаеце, гэта вельмі ўзгадвае гісторыю Слуцкага Збройнага Чыну. Падзеі …

Наконт камісіі па вяртанні.  Ведаеце, гэта вельмі ўзгадвае гісторыю Слуцкага Збройнага Чыну. Падзеі стогадовай даўніны вельмі падобныя на сучасныя. Тагачасныя ўдзельнікі Збройнага чыну, якім  пашчасціла застацца жывымі, былі вымушаны пераправіцца на левы бераг Лані (Польшча), і ратавацца ад бальшавікоў у заходніх краінах, як і ўсе мы зараз. Гэтак сама як і мы, яны сумавалі па радзіме і сутыкаліся з рознымі цяжкасцямі. Марылі пра вяртанне.   

Па прашэсці прыкладна пяці гадоў паўсюдна пачалі разыходзіцца чуткі, што бальшавікі даравалі ўдзельнікам Збройнага Чыну і яны могуць бесперашкодна вяртацца на Радзіму. Знайшліся смелыя,якія вярнуліся. І сапраўды,  ніхто іх не зачапіў. Пабачыўшы тое, яны пачалі страчыць лісты сваім сябрам з прапановамі смялейшага вяртання дадому, што ўсё тут нармалёва. Шмат хто тады паверыў і вярнуўся. І вось на зыходзе 1926 бальшавікі ў адначассе ўсіх арыштавалі і расстралялі. Такі вось сумны лёс тагачасных змагароў.

Халера! Нейкія сакральныя даты:  1920-1926 / 2020-2026.  

NN (Слуцк)