Амаль 800 тысяч грамадзянаў Беларусі жывуць за межамі краіны. Гэта ацэнка ААН за 2024 год — самая св…

Амаль 800 тысяч грамадзянаў Беларусі жывуць за межамі краіны. Гэта ацэнка ААН за 2024 год — самая свежая, што ёсць на гэты момант.

Калі больш дакладна, у эміграцыі знаходзяцца 790,2 тысячы беларусаў. Гэта 8,7% ад усяго насельніцтва краіны. У сусветным рэйтынгуэмігрантаў Беларусь займае 73-е месца.

Лідарамі па колькасці эмігрантаў застаюцца Індыя (18,5 млн), Кітай (11,7 млн) і Мексіка (11,6 млн). Далей ідзе Украіна, з якой з’ехалі 9,8 млн грамадзянаў, што адпавядае 25,8% насельніцтва. А адразу пасля яе — Расія, за межамі якой пражываюць 9,1 млн грамадзянаў.