13 студзеня — дзень нараджэння Хаіма Суціна: ад Смілавічаў да сусветнага прызнанняСёння спаўняецца …

13 студзеня — дзень нараджэння Хаіма Суціна: ад Смілавічаў да сусветнага прызнання

Сёння спаўняецца 133 гады генію экспрэсіянізму Хаіму Суціну. Хлопчык з беднай сям’і краўца са Смілавічаў прайшоў шлях ад галечы ў парыжскім «Вулі» да статусу аднаго з самых дарагіх мастакоў свету.

Яго манера пісьма — гэта аголены нерв, стыхія фарбаў і трагізм, якія зрабілі яго ключавой фігурай «Парыжскай школы».

Асобнае месца ў гісторыі мастацтва займае яго карціна «Ева» — партрэт, які стаў сімвалам адраджэння беларускай культурнай памяці. Сёння яна з’яўляецца самым дарагім мастацкім творам у Беларусі, а яе вобраз у 2020 годзе стаў знакам жаночай сілы і мірнага пратэсту.

Пакуль у краіне абмяркоўваюць «заказное» надвор’е і камунальныя калапсы, спадчына Суціна нагадвае пра сапраўдны маштаб беларускага таленту. Яго творы, што каштуюць дзясяткі мільёнаў долараў, і сёння прымушаюць свет гаварыць пра яго малую радзіму.

Мая Краіна Беларусь