
Праз масавую ўцечку даных за Instagram беларусам параілі памяняць паролі. Днямі кіберзлачынцы скралі інфармацыю пра 17,5 мільёнаў акаўнтаў. Карыстальнікі сацсеткі пачалі атрымліваць паведамленні пра тое, што нехта адправіў запыт на замену іх пароля — вось
такія, як на ілюстрацыі да гэтага поста.
Калі вы не змянялі свой пароль ад акаўнта ў інстаграме, але атрымалі такое паведамленне, — ці не рэагуйце на яго, ці націсніце на словы “let us know” (“паведамце нам”) у канцы тэкста.
У Instagram тым часам паведамілі, што “ўжо ліквідавалі памылку, якая дазваляла іншым асобам адпраўляць электронныя лісты для скідання пароляў некаторых карыстальнікаў”.