
У Мурманскай вобласці Расіі перапынілі пошукі беларускай турысткі, якая знікла 1 студзеня. Было агледжана 229 км берагавой лініі.
Амбасада Беларусі ў РФ паведамляла, што гаворка ідзе пра нашу 57-гадовую суайчынніцу. Яна займалася айс-флаатынгам у акваторыі ракі Тулома. Падчас групавых заняткаў жанчыну знесла ў мора.