
Жыхар Кіева празь сілавікоў у Беларусі перадаваў каардынаты энэргаабʼектаў для расейскіх абстрэлаў:
https://smarturl.click/9oOnG
Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, усю інфармацыю ён перадаваў «асобе зь ліку Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь», якая нібыта адміністравала і забясьпечвала функцыянаваньне Telegram-боту памежнай службы Беларусі.
Пасьля расейскага ўдару ён паведаміў свайму куратару аб наступствах удару.
«Ні чорта вы ў градзірню не пацэлілі. Але налёт быў адметны. Дзякуй Богу мы ўцалелі. [каардынаты] Вось градзірня. А дзе яны (ахова) пад зямлю лазяць, я ня бачу, трэба праз плот лезьці, могуць забіць, там ахова. Даведаюся, скіну. […] Працуйце, браты. Мы дапаможам, чым зможам. І трымайцеся, там Расеі таксама не салодка»