
Зяленскі адказаў Трампу на крытыку ў «зацягванні мірнага пагаднення»
«Менавіта расейскія ракеты, «Шахеды», расейскія спробы знішчыць Украіну – гэта выразныя доказы таго, што Расеі зусім не патрэбныя ніякія дамовы.
Калі праз Расею ўкраінцы не маюць электрычнасці па 20–30 гадзін і калі расейскія ўдары накіраваныя на тое, каб зламаць нашу энергетыку і нашых людзей, – ціск трэба аказваць менавіта на Расею», – заявіў украінскі лідар.
Прэзідэнт Украіны таксама паведаміў, што размаўляў з кіраўніком NATO Маркам Рутэ і абмеркаваў з ім, у тым ліку, ролю ЗША.