Увага: у Беларусі моцныя завеі і марозУ ноч на пятніцу, 9 студзеня, на большай частцы краіны чакаец…

Увага: у Беларусі моцныя завеі і мароз

У ноч на пятніцу, 9 студзеня, на большай частцы краіны чакаецца моцны снег, а ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях – вельмі моцны снег, у сувязі з чым там абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі. У многіх раёнах прагназуюцца завеі, на дарогах – снежныя заносы. Хуткасць ветру складзе 15-20 м/з, а ўначы па Магілёўскай вобласці месцамі – да 24 м/с.

Днём, 9 студзеня, уплыў цыклона захаваецца. Моцны снег, мяцеліца і парывісты вецер чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Бачнасць у завеях можа зніжацца да 500 м і менш, што істотна ўскладніць дарожныя ўмовы.

З 11 па 14 студзеня чакаецца ўзмацненне паступлення арктычнага паветра, што прывядзе да яшчэ большага пахаладання. Начныя мінімумы будуць вагацца ад -11 да -24 °C, а 13-14 студзеня пры малавоблачным надвор’і тэмпература можа паніжацца да -27…-28 °C. удзень чакаецца -8…-19 °C, толькі ў заходніх раёнах будзе на 2-3 градусы цяплей.