
Пра гэтага беларускага паэта не кажуць у школах
Ігару Хадановічу было ўсяго 25 гадоў, калі яго забілі на вуліцы. Прычынай стала ягоная мова – беларуская. Адбылося гэта ў Менску 60 гадоў таму.
Малады паэт нарадзіўся падчас Другой сусветнай вайны ў вёсцы Шпількі пад Фаніпалем. Вучыўся ў БДУ на журналіста і працаваў у газетах.
Свае першыя вершы ён апублікаваў у 17 гадоў, а потым пісаў апавяданні і нарысы.
У студзені 1966-га яго забілі ў сталіцы на глебе моўнай нянавісці. Лічыцца, што забойцы не былі расейцамі, а звычайнымі расейскамоўнымі менчукамі.