«Экстрэмістак» больш, чым у 2023-м. Марына Золатава расказала пра жанчын, якія застаюцца за кратаміh…

«Экстрэмістак» больш, чым у 2023-м. Марына Золатава расказала пра жанчын, якія застаюцца за кратамі

https://smarturl.click/7vBBX

Вызваленая і прымусова вывезеная зь Беларусі галоўная рэдактарка парталу Tut.by Марына Золатава зрабіла першы допіс у Фэйсбуку пасьля вызваленьня. Большую частку допісу яна прысьвяціла тым жанчынам, якія застаюцца за кратамі.

Золатава піша, што за кратамі зьяўляюцца ўсё новыя «экстрэмісткі». «Заяжджаюць, напрыклад, за камэнтары, зробленыя ў 2020 годзе. Калі ў 2023 годзе, калі я трапіла ў калёнію, у нас у атрадзе было 10 «экстрэмістак», а да моманту нашага вызваленьня/дэпартацыі — 12».

«Ішоў 2026 год. Год беларускай жанчыны», — завяршае свой допіс Марына Золатава.