Беларус уратаваў жанчыну з машыны, якая танула ў канале ў Эйндговэнеhttps://smarturl.click/20eelРане…

Беларус уратаваў жанчыну з машыны, якая танула ў канале ў Эйндговэне

https://smarturl.click/20eel

Раней гэты чалавек падаўся на прытулак у Нідэрляндах. Выданьне Eindhovens Dagblad называе імя беларуса — Дзьмітры Вярбіцкі, і цытуе яго: «Я не ведаю, адкуль у мяне ўзяліся сілы, я проста зрабіў гэта».

Інцыдэнт адбыўся каля 10-й раніцы па мясцовым часе ў пятніцу, 9-га студзеня, паведамляе выданьне Hart van Nederland.

Жанчына няправільна павярнула каля моста і зьехала ў канал. Убачыўшы, што машына тоне, мужчына адразу ж скочыў у ваду, даштурхаў машыну на процілеглы бок канала і там, з дапамогай мінакоў, выцягнуў жанчыну на бераг.