11 студзеня 1862 года пабачыла свет першая беларуская газета «Мужыцкая праўда»Газета выдавалася пад…

11 студзеня 1862 года пабачыла свет першая беларуская газета «Мужыцкая праўда»

Газета выдавалася падпольна з 1862 па 1863 гады і змяшчала тэксты з вострым сацыяльна-палітычным зместам. Рэдактарамі газеты былі Кастусь Каліноўскі, Валер Урублеўскі, Фелікс Ражанскі і Станіслаў Сангін.

Усяго было выдадзена 7 нумароў.

Артыкулы былі пабудаваныя ў форме гутаркі і нагадвала тагачасныя творы расейскай літаратуры рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. У «Мужыцкай праўдзе разглядаліся пераважна пытанні зямлі і волі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, нацыянальнай самастойнасці.