«У Беларусі можа з’явіцца чалавек сістэмы, які пачне крокі ў бок лібералізацыі»У інтэрв’ю для «БелНа…

«У Беларусі можа з’явіцца чалавек сістэмы, які пачне крокі ў бок лібералізацыі»

У інтэрв’ю для «БелНавінаў» дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Павел Церашковіч распавёў пра галоўныя выклікі 2026 года для Беларусі, пагрозу страты суверэнітэту, задачы дэмакратычных сілаў і магчымыя сцэнары транзіту ўлады.

Пра галоўны выклік для Беларусі і рэжыму Лукашэнкі

«Рэальная пагроза — гэта страта суверэнітэту. На шыі краіны зацягнутая ўдушлівая пятля Саюзнай дзяржавы, а дзейнасць «Россотрудничества» — гэта, па сутнасці, падрыхтоўка да інтэграцыі. Гэта небяспечна і для краіны, і для дэмакратычных сілаў, і для самога рэжыму. Акрамя гэтага існуюць эканамічныя выклікі. Статыстыка жорстка фільтруецца, але эканамічнае пагаршэнне адчуваецца ўсё мацней».

Пра актуальныя задачы дэмакратычных сілаў

«На парадку дня два ключавыя пытанні. Першае — вызваленыя палітвязні і іх уладкаванне ва ўмовах эміграцыі. Гаворка можа ісці пра больш за тысячу чалавек. Іх трэба сустрэць, размясціць, дапамагчы з легалізацыяй. Другі выклік — выбары ў

Каардынацыйную раду

ў траўні 2026 года. Я спадзяюся, што ў выбарах змогуць удзельнічаць вядомыя палітвязні:

Павел Севярынец

,

Алесь Бяляцкі

,

Аляксандр Фядута

,

Зміцер Дашкевіч,

Віктар Бабарыка

,

Марыя Калеснікава

і іншыя».

Пра будучыню пасля Лукашэнкі

«Лукашэнкаўскі рэжым — гэта сістэма, на 99% завязаная на адну фігуру. У яго атачэнні засталіся толькі тыя, хто здольны падтакваць. 
Я не веру ў дынастычны сцэнар. Для Беларусі больш імаверны шлях, падобны да Албаніі ці Партугаліі, калі з’яўляецца чалавек сістэмы, які пачынае першыя крокі да лібералізацыі, застаючыся здольным утрымліваць краіну пад кантролем. У такім выпадку палітычная эміграцыя зможа вярнуцца ў краіну і ўдзельнічаць у выбарах».