Узнагароды за годнасць: Аб’яднаны пераходны кабінет адзначыў журналістаў і герояў7 студзеня Святлан…

7 студзеня Святлана Ціханоўская падпісала пастанову аб узнагароджанні актывістаў, журналістаў і замежных дзеячаў, якія ўнеслі значны ўклад у беларускую справу.
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» пасмяротна ўзнагароджаны журналіст Мікіта Мелказёраў. Разам з ім гэтую адзнаку атрымалі нямецкі журналіст Інга Пэтц, украінскі даследчык Яраслаў Чарнагор і літоўскі гісторык Русціс Камунтавічус.
Медалём «Няскораных» за асабістую адвагу і стойкасць ушанаваныя журналіст Ігар Лосік, праваабаронца Уладзімір Лабковіч і лінгвістка Наталля Дуліна. Іх імёны сталі сімваламі нязломнасці перад тварам сістэмы, якая спрабуе засыпаць праўду снегам і прысудамі.
Яшчэ дзве асобы атрымалі ўзнагароды непублічна дзеля іх бяспекі. Гэтыя жэсты прызнання паказваюць, што пакуль адзін бок выпісвае тэрміны, другі — будуе падмурак будучай вольнай Беларусі.