Кур’ер на лыжах: Менск асвойвае новыя віды дастаўкі ў снежным апакаліпсісеПакуль Менск патанае ў зан…

Кур’ер на лыжах: Менск асвойвае новыя віды дастаўкі ў снежным апакаліпсісе

Пакуль Менск патанае ў заносах, а машыны і цягнікі стаяць у непралазных корак і гурбах, жыхары горада заўважылі кур’ера, які знайшоў самы эфектыўны спосаб выканаць замову.

Мужчына на лыжах з фірмовай сумкай за плячыма стаў сапраўдным сімвалам выжывання ў зімовым калапсе 2026 года.

Калі камунальныя службы прапануюць мінчукам самім браць у рукі шуфлі, а па дарогах замест грамадскага транспарту ездзіць вайсковая бранятэхніка, прыватная ініцыятыва паказвае цуды адаптацыі.

Гэты кур’ер — яскравы прыклад таго, што пакуль сістэма «буксуе» ў снезе, звычайныя беларусы гатовыя станавіцца на лыжы, каб проста выканаць сваю працу.

Мая Краіна Беларусь