Паліцыя Кіпру шукае былога генэральнага дырэктара «Ўралкалію» Баўмгертнэра, якога некалі арыштоўвалі…

Паліцыя Кіпру шукае былога генэральнага дырэктара «Ўралкалію» Баўмгертнэра, якога некалі арыштоўвалі ў Менску

https://smarturl.click/6W6pg

Паліцыя Кіпру просіць паведаміць інфармацыю, якая можа дапамагчы ў пошуку 56-гадовага расейца Ўладзіслава Баўмгертнэра, які зьнік бязь вестак 7 студзеня зь месца свайго жыхарства ў кіпрскім Лімасоле.

У 2003–2013 гадах Баўмгертнэр быў камэрцыйным, а потым генэральным дырэктарам расейскай кампаніі «Ўралкалій». У жніўні 2013 году па абвінавачаньні ў злоўжываньні паўнамоцтвамі ён быў арыштаваны ў Беларусі, куды прыбыў для перамоваў з старшынём беларускага ўраду Міхаілам Мясьніковічам. Баўмгертнер стаў самым высокапастаўленым расейскім топ-мэнэджарам, узятым пад варту ў Беларусі ў найноўшай гісторыі.