Вэнэсуэла абвясьціла пра вызваленьне «вялікай колькасьці» зьняволеных»https://smarturl.click/AxBMgПр…

Вэнэсуэла абвясьціла пра вызваленьне «вялікай колькасьці» зьняволеных»

https://smarturl.click/AxBMg

Пра гэта паведаміў сьпікер парлямэнту Хорхэ Радрыгес — брат цяперашняй выканальніцы абавязкаў прэзыдэнта.

Ён заявіў, што «значная колькасьць вэнэсуэльцаў і замежных грамадзян» неадкладна выпускаецца на волю дзеля «мірнага суіснаваньня». Ён не ўдакладніў, хто менавіта будзе вызвалены і ў якой колькасьці.

Паводле вэнэсуэльскай праваабарончай няўрадавай арганізацыі Foro Penal, за кратамі знаходзяцца 806 палітвязьняў.

У аўторак прэзыдэнт ЗША заявіў, што адміністрацыя Дэльсі Радрыгес закрывае камэру катаваньняў «у цэнтры Каракаса», перадае AFP.

Хорхэ Радрыгес заявіў, што рашэньне пра вызваленьне вязьняў аднабаковае і ні з кім не ўзгаднялася, піша Reuters.