29 снежня адзначаецца гадавіна смерці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, заснавальніка беларускай драматургіі

Мінск Навіны

Ужо сёньня: гадавіна сьмерці Дуніна-Марцінкевіча

https://smarturl.click/mBLJG

29 сьнежня 1884 году памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатру, першы клясык новай беларускай літаратуры. Падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў царскія ўлады абвінавацілі Дунін-Марцінкевіча ў распаўсюдзе «шкодных для ўраду» твораў. Хоць удзел яго ў паўстаньні ня быў даказаны, пісьменьніка арыштавалі і ён больш за год правёў у менскай турме, а пад паліцэйскім наглядам заставаўся да самай сьмерці ў 1884 годзе.

Пазалетась у лістападзе збор твораў клясыка беларускай літаратуры Вiнцэнта Дунiн-Марцiнкевiча прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», але 11 сакавіка 2024 году гэтае рашэньне скасаваў Гомельскі абласны суд.