
Апошняя перамога Мікіты Мелказёрава — у намінацыі “Блогер года” на прэміі “Кнопка-2025”. Стваральнік і вядоўца праектаў “жыццё-маліна” і “Загляне сонца” далёка апярэдзіў іншых намінантаў.
Цяпер галасаванне спыненае — з павагі да блогера, які раптоўна пайшоў з жыцця ўночы на 21 снежня.