Прадстаўляем пераможцаў прэміі Free Belarus Business Award 2025!Каб вызначыць лаўрэатаў прэміі, між…

Каб вызначыць лаўрэатаў прэміі, міжнароднае журы ацэньвала бізнэсы з беларускімі каранямі не толькі паводле фундаментальных крытэрыяў, але ўлічвала тых, хто гатовы стаць лепей, вучыцца, пераасэнсоўваць, расці і рухацца далей, нават калі шлях няпросты.
Паводле сумарных ацэнак па ўсіх крытэрыях уладальнікамі прэміі Free Belarus Business Award 2025 становяцца:
Alesia_foodblog
KushnerCoaching
MB Statue GDS & VS
DUSZA BEAUTY
ZrobSam
Асобна адзначым кампанію Banalytics , якая заняла шостае месца і атрымлівае спецыяльны прыз прэміі.
Гэтыя бізнесы паказалі не толькі ўстойлівыя вынікі працы, але і патэнцыял «Быць Лепей» у самых складаных умовах, захоўваючы чалавечнасць, адказнасць і падтрымку супольнасцяў вакол сябе.
Кожны з 5 уладальнікаў прэміі Free Belarus Business Award 2025 атрымлівае:
Спецыяльны прыз прэміі – паглыблены курс па бізнес‑камунікацыі і пабудове брэнда ад Сяргея Дарафеева
Сертыфікат вартасцю €500 на курсы на платформе Coursera.
Сяргей — медыя‑прадзюсар і выкладчык з больш як 20‑гадовым досведам у журналістыцы і медыя‑менеджменце.
Ён дапамагае кампаніям, якія ведаюць вартасць свайго прадукту, але не заўсёды могуць перадаць яго каштоўнасць кліентам, наладзіць самапрэзентацыю, перамовы і эфектыўную працу з медыя.
Мы спадзяёмся, што гэтая прэмія стане для вас крокам наперад — да новага росту, мацнейшага брэнду, больш яснай камунікацыі і большай упэўненасці ў сабе.
Дзякуй вам за выбар Be Better! Мы побач і гатовыя падтрымаць.
Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.