Гінеколаг, IT-спецыяліст і рэфарматар: як Станіслаў Салавей знайшоў новую ролю, не страціўшы прафесіі
Ён ратаваў жыцці ў сталічнай больніцы, выходзіў у ланцугі салідарнасці і дамагаўся справядлівых выплат падчас пандэміі. Пасля 2020-га Станіслаў Салавей прайшоў праз арышт, ціск і вымушаную эміграцыю — спачатку ва Украіну, а потым у Польшчу.
Сёння ён працуе адразу ў некалькіх ролях: у медыцыне, IT і ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, думаючы пра тое, як «лячыць» беларускую сістэму аховы здароўя.
Пра канвеер гвалту, эміграцыю без рамантыкі і пра тое, чаму дактароў амаль немагчыма вярнуць – чытайце ў вялікім інтэрв’ю «Белсата»