Уладзь Лабковіч папрасіў беларусаў не расчароўвацца, калі турэмнікі, улады дагэтуль не прыцягнутыя д…

Ён адзначыў, што ў Жодзінскай турме, дзе ён быў апошнім часам, выкарыстоўваюцца пагрозы артыкулам 411 (злоснае парушэньне парадку адбыцьця пакараньня). Гэта надзвычай простая працэдура — працягнуць палітвязьню тэрмін. І нават ён, нягледзячы на свой вялікі досьвед праваабароны, толькі за кратамі ўбачыў, якіх агромністых маштабаў набыло выкарыстаньне сілавікамі гэтага артыкулу, што «фактычна ператварае іх зьняволеньне ў пажыцьцёвае».
У самога Лабковіча было каля 30 такіх парушэньняў. «Гэтага цалкам дастаткова, каб дакідаць чалавеку да тэрміну 1,5-2 гады».
Яму расказвалі пра выпадкі, што аднаму чалавеку ў апошні тыдзень адбыцьця пакараньня, калі сама турма ўжо пачала афармляць дакумэнты на вызваленьне, яму ўручылі пастанову на новую крымінальную справу і працяг тэрміну.