Выбух адбыўся на поўдні Масквы недалёка ад месца, дзе раней быў падарваны расейскі генерал-лейтэнан…

Выбух адбыўся на поўдні Масквы недалёка ад месца, дзе раней быў падарваны расейскі генерал-лейтэнант Фаніл Сарвараў

Гэта здарылася ноччу на 24 снежня на паркоўцы на вуліцы Ялецкай усяго «за некалькі сотняў метраў» ад гэтага месца быў падарваны аўтамабіль Kia Sorento, у якім знаходзіўся 56‑гадовы генерал-лейтэнант Фаніль Сарвараў, адказны за ўварванне ва Украіну. Ён загінуў.

Невядомы падбег да патрульнай машыны і ўкінуў у салон пакет з самаробнай выбуховай прыладай, паведамляюць блізкія да расейскіх сілавікоў каналы.

У выніку магутнага выбуху двое супрацоўнікаў паліцыі загінулі на месцы, яшчэ двое атрымалі раненні і былі тэрмінова шпіталізаваны.

Пазней СК РФ паведаміў, што было знойдзена цела падрыўніка – ён загінуў.