
Дырэктар ЧАЭС папярэдзіў, што ахоўны саркафаг станцыі можа не перажыць чарговую атаку
«Калі ракета або беспілотнік трапіць у яго непасрэдна, або нават упадзе дзесьці побач, напрыклад, «Іскандэр», не дай Бог, гэта выкліча невялікі землятрус у гэтым раёне. Ніхто не можа гарантаваць, што сховішча застанецца стаяць пасля гэтага. Гэта галоўная пагроза».
Ахоўны канфайнмент над чацвёртым энергаблокам быў пашкоджаны сёлета ў лютым падчас атакі расейскага БПЛА. Тады ў вонкавай абшыўцы аркі здарыўся пажар, які тушылі больш за тыдзень.
Чытайце на сайце