
Ужо сёньня. Дзень нараджэньня Алеся Дудара
https://smarturl.click/mBLDB
24 сьнежня
1223 — у Італіі Сьвяты Францішак з Асізі зладзіў першую ў сьвеце калядную батлейку.
1812 — войскі Напалеона пакінулі тэрыторыю сучаснай Беларусі.
1989 — зьезд народных дэпутатаў СССР прызнаў існаваньне таемных пратаколаў Пакту Молатава — Рыбэнтропа і абвясьціў іх юрыдычна нікчэмнымі.
2002 — вялікі пажар у Нясьвіскім замку.
2011 — Павал Белавус разам зь сябрамі стварылі інфармацыйна-асьветніцкую арганізацыю «Арт Сядзіба».
2017 — у Менску адкрылі мэмарыяльную дошку Рыгору Барадуліну.
2020 — арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь і адслужыў калядную імшу.
Нарадзіліся: Алесь Дудар, Зарыян Даленга-Хадакоўскі, Адам Міцкевіч, Марыля Верашчака, Адам Пучкар-Хмялеўскі, Аляксей Кулакоўскi, Ян Гушча, Яўген Калмыкоў.
У памяці: Васка да Гама, Рэйнгольд Гейдэнштэйн, Вінцэнт Гадлеўскі, Люі Арагон.