Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Калядамі:”Гэтае свята заўсёды вяртае нас да простых рэч…

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Калядамі:

“Гэтае свята заўсёды вяртае нас да простых рэчаў, да сямейных гутарак, да спакойнага вечара да пачуцця, што побач ёсць людзі, якім мы не абыякавыя. У такія дні асабліва адчуваеш, як важна мець месца, дзе цябе чакаюць

Я хачу пажадаць вам сапраўднай цішыні — той, якая дапамагае сабрацца з думкамі пасля насычанага года. Пажадаць шчырых сустрэчаў з дарагімі і блізкімі, якія саграваюць сэрца мацней, за любыя словы.

“Каб у гэтыя святочныя Калядныя дні кожны адчуў сябе хоць крышачку дома. Нават калі дом цяпер у іншай краіне, а родныя па розныя бакі мяжы. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Светлых і спакойных святаў!”