Памерла выканаўца галоўнай ролі ў «Масква сьлязам ня верыць»https://smarturl.click/GgzAgУ Маскве пам…

Памерла выканаўца галоўнай ролі ў «Масква сьлязам ня верыць»

https://smarturl.click/GgzAg

У Маскве памерла акторка, народная артыстка СССР Вера Алентава. Пра гэта паведаміў тэатар імя Пушкіна, дзе яна грала.

Раней 25 сьнежня шэраг СМІ паведаміў аб тым, што 83-гадовай Алентавай стала дрэнна на цырымоніі разьвітаньня з памерлым 20 сьнежня акторам Анатолем Лабоцкім. Паведамлялася, што яе павезла хуткая дапамога.

Алентава стала знакамітай дзякуючы выкананьню галоўнай ролі ў савецкім фільме «Масква сьлязам ня верыць» рэжысэра Ўладзіміра Мяньшова, які ў 1981 годзе быў удастоены прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». (На фота: Вера Алентава ў спэктаклі ў 2009 годзе)