Даўным-даўно, калі хрысціянства яшчэ не запусціла свае карані, нашы продкі святкавалі Каляды – стара…

Даўным-даўно, калі хрысціянства яшчэ не запусціла свае карані, нашы продкі святкавалі Каляды – старажытнае свята, якое пачыналася з Куцці (24/25 снежня), што было звязана з першым павелічэннем самага кароткага дня года.

На святочную вячэру традыцыйна збіраліся усёй сям’ёй, а таксама запрашалі памерлых продкаў, якія мелі дапамагаць у прыземных справах з таго свету. Варта таксама ўспомніць пра Калядаванне – вясёлыя гульні, якія мелі прагнаць злыдняў. Заключаліся яны ў тым, што моладзь пераапраналася ў розныя жывёлы (мядзведзь – сімвал Велеса, бусел – сімвал поспеху і іншыя) і хадзіла ад хаты да хаты спяваючы калядныя песні ў якіх жадалася ўсяго найлепшага розным гаспадарам. Тыя ў форме падзякі давалі маладым каляднікам розныя прысмакі.