Ужо сёньня. Дзень народзінаў Мікалая Лапіцкага — настаяцеля першай беларускай царквы на эміграцыіhtt…

13 сьнежня 1907 году нарадзіўся Мікалай Лапіцкі, першасьвятар першай беларускай царквы на эміграцыі. Служыў па-беларуску, быў настаяцелем прыходу ў Саўт-Рывэры (ЗША), стварыў школу беларусазнаўства, выдаваў часопіс «Царкоўны сьветач», у Дзень Волі чытаў малітву ў Кангрэсе ЗША.
13 сьнежня
1620 — Ворша атрымала Магдэбурскае права.
1919 — Пётра Крачэўскі абраны старшынём Рады БНР.
1920 — зацьверджаныя зьмены да Канстытуцыі БССР, ратыфікаваная Рыская мірная дамова, абвешчаны курс на беларусізацыю.
1937 — войскі Японіі захапілі Нанкін, пачалася Нанкінская разьня.
1981 — Войцех Ярузэльскі абвясьціў у Польшчы ваеннае становішча.
2003 — вайскоўцы ЗША арыштавалі Садама Хусэйна.
Нарадзіліся: Анры IV Вялікі, Гайнрых Гайнэ, Валяр’яна Жолтак, Мікола Маляўка.
У памяці: Васілій Кандзінскі.