Сярод вызваленых сёння вязняў — замежныя грамадзянеНа свабоду выйшаў Раман Галуза, грамадзянін Польш…

На свабоду выйшаў Раман Галуза, грамадзянін Польшчы, асуджаны за «здраду дзяржаве». Таксама вызвалены Аляксандр Сырыца — баскетбольны суддзя, грамадзянін Аўстраліі беларускага паходжання. Акрамя таго, на волі Ганна Сакаленка, грамадзянка Латвіі, якой раней прысудзілі 7 гадоў зняволення па абвінавачанні ў «агентурнай дзейнасці».
Таксама на волю выйшаў Наканішы, грамадзянін Японіі, якога беларускія ўлады называлі блогерам-«шпіёнам». Таксама адпусцілі Іллю Князева – 44-гадовага менчука, грамадзяніна Беларусі і Украіны, асуджанага за ўдзел у пратэстах. Вячаслаў Папшо – вядомы як блогер «Жыве». Наталі Бельская – грамадзянка ЗША беларускага паходжання.
Беларусь перадала Украине пяцёх украінскіх зняволеных — пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адзначыўшы ролю ГУР і ЗША ў іх вызваленні.
Нашыя журналісты ўжо рыхтуюць адмысловае выданне. Далучайцеся неўзабаве