Санкцыі з “Беларуськалія” здымаюць, але як іх экспартаваць — пакуль не вельмі зразумела. Бо дагэтуль працуюць нацыянальныя літоўскія абмежаванні на транспартаванне праз порт у Клайпедзе. Цяпер яго экспартуюць праз Расію, але гэта вельмі дорага.
Акрамя таго, дзейнічаюць і абмежаванні ЕС на пакупку беларускіх угнаенняў, то бок гэты прэміяльны рынак для Беларусі закрыты.