Reuters: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск аэрастатаў у бок ЛітвыПаводле інфармацыі агенцтва Reut…

Reuters: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск аэрастатаў у бок Літвы

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся прыняць меры для спынення палётаў аэрастатаў з тэрыторыі Беларусі ў бок Літвы.

Як паведаміў Reuters спецыяльны пасланнік Дональда Трампа па Беларусі Джон Коул, «нядаўна ён пагадзіўся зрабіць усё магчымае, каб спыніць запуск паветраных шароў».

Заява прагучала на фоне кантактаў паміж беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі ЗША. Раней Літва неаднаразова заяўляла пра інцыдэнты з паветранымі аб’ектамі, якія траплялі на яе тэрыторыю з боку Беларусі, і называла гэта пагрозай бяспецы.