«Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 127 чалавекПа інфармацыі “Вясн…

«Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 127 чалавек

Па інфармацыі “Вясны” агульная ж лічба затрыманых значна больш. Суды па гэтай справе працягваюцца дагэтуль па ўсёй краіне. Фігурантам прызначаюць як «хімію з накіраваньнем», так і калёнію.

Telegram-канал «Беларускі Гаюн» займаўся зьбіраньнем зьвестак пра перамяшчэньне расейскіх войскаў. Зьвесткі дапамагалі ўкраінскаму боку арыентавацца ў становішчы і ацэньваць пагрозы.

Пра тое, што сілавікі маюць доступ да базы кантактаў маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», стала вядома на пачатку лютага. Кіраўнік праекту Антон Матолька публічна прызнаў факт узлому і праз два дні пасьля гэтага заявіў аб спыненьні працы «Гаюна».

Праваабаронцы прагназуюць, што колькасьць фігурантаў «справы Гаюна» можа дасягнуць 1000 чалавек.