Хакеры скралі звесткі з прэміум-акаўнтаў найпапулярнейшага ў свеце порнасайту. І гразяцца апублічыц…

Хакеры скралі звесткі з прэміум-акаўнтаў найпапулярнейшага ў свеце порнасайту. І гразяцца апублічыць іх, калі не атрымаюць выкуп

Агенцтва Reuters атрымала доказы таго, што гэта не проста інфармацыйны ўкід: у руках кіберзлачынцаў сапраўды апынуліся прыватныя звесткі, якія датычаць як мінімум карыстальнікаў з ЗША і Канады. Агулам гаворка можа ісці пра 200 мільёнаў акаўнтаў.

Групоўка «ShinyHunters», якая ажыццявіла ўзлом, патрабуе выкуп у біткоінах, каб скрадзеныя звесткі (назвы прагледжаных відэа кожнага карыстальніка, гісторыя пошуку) не былі злітыя ў публічнае поле.

Сам PornHub пакуль на афіцыйным узроўні ніяк не адрэагаваў на навіну пра ўзлом.