На Першым усебеларускім з’ездзе быў такі выпадак. Прадстаўнік бальшавікоў Людвіг Рэзаўскі сарваў бел…

На Першым усебеларускім з’ездзе быў такі выпадак. Прадстаўнік бальшавікоў Людвіг Рэзаўскі сарваў беларускі сцяг, назваў яго “национальной тряпкой” ды заклікаў замяніць яго “красным знаменем интернационала”. Уся зала “выбухнула”, а некаторыя ў вайсковай форме нават кінуліся, каб расправіцца з камуністам. Аднак сітуацыю (а дакладней чужака) выратаваў ураджэнец Віленшчыны генерал Аляксееўскі, які падняў і пацалаваў сцяг ды заклікаў не праліваць кроў.

Кароткая гісторыя, якая тлумачыць, адкуль карані супрацьстаяння беларускага руху і саветаў, чаго працяг бачым сёння.