Добры дзень!Запрашаем на прэзентацыю новага даследавання “Саюзная дзяржава для Беларусі: суверэнітэт…

Добры дзень!

Запрашаем на прэзентацыю новага даследавання “Саюзная дзяржава для Беларусі: суверэнітэт пад ціскам і рост залежнасці ад Расіі”, якая адбудзецца 22 снежня а 14:00 CET.

У ім прааналізаваны два этапы інтэграцыі Саюзнай дзяржавы (2021–2023 і 2024–2026): ад “дарожных карт” да ваенна-палітычных і ідэалагічных механізмаў збліжэння з Расіяй.

Падчас прэзентацыі абмяркуем:
У якіх сферах Беларусь ужо страчвае элементы суверэнітэту?
Чаму другі этап інтэграцыі становіцца больш небяспечным за першы?
Як “пакетныя дамоўленасці” працуюць на карысць Крамля?
Дзе рэжым Лукашэнкі супраціўляецца, і чаму гэты супраціў пакуль застаецца абмежаваным?
Ці застаецца працэс залежнасці зваротным – і пры якіх умовах?

Выступоўцы:
Роза Турарбекава, ганаровая стыпендыятка Інстытута Глабальнага ўстойлівага развіцця (Універсітэт Уорыка, Злучанае Каралеўства), члянкіня Савета Беларускай Асацыяцыі і Навукі;
Лізавета Дубінка-Гушча, незалежная даследчыца, раней афіляваная з Дацкім інстытутам міжнародных даследаванняў і Капенгагенскай школай бізнесу, PhD у галіне міжнародных адносін і знешняй палітыкі.

Мадэратар: Вадзім Мажэйка, кіраўнік Інстытуту бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі.

Зарэгіструйцеся, каб далучыцца ў Zoom

Памятайце: рэгіструйцеся з email, на які ў вас заведзены акаўнт у Zoom, і пры далучэнні будзьце ў сваім профілі.

Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах адкрытага конкурсу Банка Ідэй для знешніх даследчыкаў і даследчыц. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.