За год аліўе падаражэў на 30%. МАРГ хлусіць пра рост цэнаўУлады запэўніваюць, што навагодні аліўе ў…

За год аліўе падаражэў на 30%. МАРГ хлусіць пра рост цэнаў

Улады запэўніваюць, што навагодні аліўе ў Беларусі стаў таннейшы. Але падлікі «Белсату» паказваюць адваротнае: салат сёлета падаражэў амаль на траціну. Нават самы танны варыянт вырас у кошце значна мацней, чым афіцыйная інфляцыя. Найбольшы ўдар — праз марынаваныя агуркі, якія падаражэлі амаль удвая:

• марынаваныя агуркі — +91,07 %
• курыныя яйкі — +23,45 %
• кансерваваны гарошак — +25,06 %
• маянэз — +8,7 %
• вараная каўбаса — +4,66 %
• бульба — +0,94 %

Патаннела толькі морква — на 1,87 %.

І гэта з улікам таго, што для разліку браліся тавары па акцыі.

Адносна паказнікаў 2017 года, з якім мы ўпершыню параўноўвалі цэны на навагодні салат, цэны выраслі больш як удвая – на 114,59 %.

МАРГ жа заяўляе, што аліўе за год патаннеў. Але гэта не адпавядае нават афіцыйнай статыстыцы

Падрабязнаей пра сёлетні рост коштаў — па спасылцы