ЗША прыпыняюць латарэю грын кард пасля інцыдэнту са стралянінай у 2017 годзе

Мінск Навіны

ЗША прыпыняюць латарэю грын кард. Пра гэта паведаміла міністарка ўнутраных спраў краіны Крысці Ноэм.

Нагода для спынення візавай латарэі — па ёй у ЗША ў 2017-м трапіў чалавек, якога падазраюць у страляніне ва Універсітэце Браўна на гэтым тыдні.

Латарэя Green Card дазваляла людзям атрымаць візу DV1. Праграма існуе з 1970-х, кожны год магчымасць пераехаць у ЗША і праз пяць гадоў атрымаць грамадзянства мелі каля 50 тысяч чалавек у свеце. У Беларусі шанец на выйгрыш звычайна мае адна на 50-60 анкет.