Беларускія дыяспары ў Польшчы і Літве правядуць акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палі…

Беларускія дыяспары ў Польшчы і Літве правядуць акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі, якія не дачакаліся вызвалення.

21 снежня ў польскіх гарадах і Вільні пройдуць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, якія застаюцца ў беларускіх турмах. Мерапрыемствы ладзяць беларускія дыяспары.

«13 снежня мы віталі вызваленне часткі беларускіх палітвязняў — вынік доўгай барацьбы, міжнароднага ціску і салідарнасці. Але тысячы чалавек усё яшчэ за кратамі ў беларускіх турмах. Мы выходзім, каб патрабаваць свабоды Анджэю Пачобуту, Мікалаю Статкевічу, Сцяпану Латыпаву, Кацярыне Андрэевай, удзельнікам гурта Tor Band і ўсім палітычным зняволеным Беларусі», — заявілі арганізатары.

Вільня, 12:00, вул. Mindaugo 13, — каля пасольства Беларусі
Дэталі

Уроцлаў, 13:00, Fontanna, ul. Oławska 24
Дэталі

Беласток, 16:00, сквер каля помніка Ежы Папялушку
Дэталі

Варшава, 14:00, помнік Каперніку/ pomnik Mikołaja Kopernika
Дэталі

Гданьск, 13:00, Długi Targ 13
Дэталі

Шчэцін,13:00, plac Solidarności
Дэталі