Зяленскі прыехаў у Купянск. Раней начальнік расейскага Генштабу дакладваў Пуціну пра «вызваленьне» г…

Зяленскі прыехаў у Купянск. Раней начальнік расейскага Генштабу дакладваў Пуціну пра «вызваленьне» гораду

https://smarturl.click/0BbdW

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыехаў у горад Купянск у Харкаўскай вобласьці — на фоне паведамленьняў пра посьпехі ўкраінскай арміі на гэтым кірунку.

Ён запісаў відэа на ўезьдзе ў горад.

20 лістапада начальнік Генштаба Ўзброеных сілаў Расеі Валерый Герасімаў падчас нарады з Уладзімірам Пуціным заявіў пра «вызваленьне» Купянску. У Генштабе ВСУ пасьля гэтага заявілі, што Купянск застаецца пад украінскім кантролем.

Стоп-кадар — V_Zelenskiy_official