Ужо сёньня. Дзень памяці Палуты Бадуновай, Браніслава Тарашкевіча і Адама Станкевічаhttps://smarturl…

29 лістапада
1812 — скончылася бітва на Бярэзіне падчас расейска-францускай вайны. Слова Bérézina ўвайшло ў францускую мову як сынонім катастрофы.
1830 — пачалося нацыянальна-вызвольнае Лістападаўскае паўстаньне ў Польшчы.
1914 — у Менску на Пярэсьпе заснаваныя Брацкія вайсковыя могілкі.
1920 — пачала працу горадзенская Беларуская гімназія.
1945 — абвешчана стварэньне Югаславіі.
1961 — улады ўзарвалі горадзенскі фарны касьцёл, вядомы з 1389 году. Гэта быў першы каталіцкі храм у Горадні і самы вялікі каталіцкі касьцёл у Беларусі.
2020 — у Менску адбыўся «Марш суседзяў» супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
Нарадзіліся: Мікола Янчук, Валеры Дайнэка.
У памяці: Філон Кміта-Чарнабыльскі, Вінцэнт Корвін-Гасеўскі, Палута Бадунова, Браніслаў Тарашкевіч, Адам Станкевіч, Анатоль Дзялендзік.