Памёр брытанскі драматург Том Стопард, які ня раз выступаў у падтрымку беларускіх палітвязьняўhttps:…

Тому Стопарду, адному з самых вядомых драматургаў Вялікай Брытаніі было 88 гадоў.
У 2023 годзе сэр Том Стопард выказаў падтрымку беларусам і беларускім палітвязьням. Ён пісаў: «Цяпер дрэнныя часы для дэмакратычнага права на іншадумства, таму так важна памятаць пра палітычных зьняволеных. Тысячы зьняволеных у Беларусі сёньня зьяўляюцца жывым доказам таго, што Беларусь знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з дыктатурай і тыраніяй. Мы павінны заступацца за іх, як за сябе».
Том Стопард зьяўляўся адным з папячыцеляў «Свабоднага тэатру». У 2005 годзе ён наведаў Беларусь. Драматург казаў: «Мае ўражаньні ад візыту ў Беларусь адрозьніваюцца ад тых уражаньняў, якія я атрымаў у Савецкім Саюзе і Чэхаславаччыне: тут страх схаваны ўглыб, і, гуляючы па вуліцах Менску, часам немагчыма зразумець, што знаходзісься ў краіне з таталітарнай сыстэмай, якая глыбока ўкаранілася».