Ларыса Шчыракова патрабуе дакумэнтальных доказаў свайго памілаваньня і прычын выправаджэньня зь Бела…

Ларыса Шчыракова патрабуе дакумэнтальных доказаў свайго памілаваньня і прычын выправаджэньня зь Беларусі

https://smarturl.click/ggQzD

Журналістка, якую датэрмінова вызвалілі з калёніі і прымусова вывезьлі ў Літву разам зь іншымі палітвязьнямі, зьвярнулася да генэральнага пракурора Беларусі і ў дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, паведамляе БАЖ. Яна патрабуе, каб яе азнаёмілі з дакумэнтамі пра падставы вызваленьня і выгнаньня.

«Калі я яшчэ была ў калёніі, то бачыла ў тэлевізіі, як раней вызвалялі іншых. Дзяўчатам зачытвалі, што яны памілаваныя, нейкая працэдура вытрымлівалася. А тут ніякай працэдуры не было, і я да канца ня ведаю, ці я памілаваная, ці не. У мяне няма пра гэта аніякіх дакумэнтаў, ніякай даведкі — хто я цяпер, ці магу вярнуцца ў Беларусь», — кажа Ларыса Шчыракова, якая цяпер у Вільні.