АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ГОДНАСЬЦІКалісьці ў 90-х на імпрэзе ў Доме Літаратара маленькая дзяўчынка гадкоў вас…
Калісьці ў 90-х на імпрэзе ў Доме Літаратара маленькая дзяўчынка гадкоў васьмі вершык чытае на сцэне. Тады я сабе запісаў тры радочкі ў кніжку:
“Дзяўчынка ў белым
сур’ёзна
Вершык чытае
пра Бога.
Як гэта прыгожа!”
Мінула шмат гадоў. Дзяўчынка вырасла ў прыгожую разумную беларуску, якая сама піша вершы. Ворагі чалавецтва рашылі зьнішчыць яе. І тады Гасподзь даў ёй уратавацца, ўцячы праз рэкі, лясы і балоты ў пакуль што вольны сьвет, адкуль яна хораша зьвяртаецца да тых, хто жывы. І я падумаў, як добра калі іскра Божая з маленства жыве ў беларусах. Далей тэкст да акупаваных землякоў.
зп.
—————————————-
Напісала артыкул. Некаторыя тэзы:
1. Абіраючы расейскі кантэкст, вы добраахвотна пагаджаецеся на акупацыю, сьвядома ўпісваеце сябе ў сістэму расейскіх каштоўнасьцяў, а па вялікім рахунку б’яце чалабітную знішчальнаму «русскому миру».
2. Мы нікому не патрэбныя – ні «добрым расейцам», ні сяброўскім украінцам, ні літоўскім суседзям – калі самы не будзем бараніць сваёй культуры. Ніхто яе не выратуе за нас. Толькі мы можам зрабіць выбар. І гэты выбар пачынаецца з простага цяпер – і цалкам вызначае нашую будучыню потым.
3. Час перастаць быць талерантнымі да акупацыі – культурнай, музычнай, літаратурнай, моўнай.
4. Акупуе ня мова – акупуюць людзі. Але акупуюць сярод іншага моваю. Мова – такі ж індыкатар дзяржаўнасьці, як тэрыторыя, сьцяг, гімн. Калі мы дазваляем расейскай мове і культуры займаць дамінантныя пазыцыі паўсюль у сваім жыцьці, мы проста павольна зьнікаем як народ. Бо чалавек, які выбірае чужое як нарматыўнае, міжволі ўпісвае сябе ў чужую сістэму каштоўнасьцяў. Так нараджаецца самаадрачэньне, так узьнікае стакгольмскі сындром: захапляцца тым, чым цябе ж і прыгняталі, тым, што насаджалі, чым русіфікавалі, знішчалі беларускую нацыянальную самакаштоўнасьць.
5. Сьвядомы выбар – ён на тое і сьвядомы, што робіцца розумам, а не паводле інэрцыі.
6. Толькі нам вырашаць, які генетычны код мы пакінем сваім наступцам. Паролем будзе «ой, рэчанька, рэчанька»… Альбо «ты целуй меня везде».
Час адмовіцца ад чужынскіх наратываў. І пачаць паважаць сваё, адстойваць яго, прымаць, цвёрда стаяць на падмурку сваіх нацыянальных каштоўнасьцяў.
7. Не рабеце са сваёй краіны калонію ўласнымі рукамі і ўласным выбарам.
Валярына Кустава