«Беларусы не могуць ідэнтыфікаваць сябе з расіянамі, як гэта заўсёды сцвярджала прапаганда» Святлана…

Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю The Moscow Times, у якім распавяла пра залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Крамля, пагрозу страты суверэнітэту і стаўленне беларусаў да інтэграцыі з Расіяй.
«Трэба падзяляць рэжым Лукашэнкі і Беларусь, таму што рэжым цалкам лаяльны Пуціну. Яны выкарыстоўваюць адзін аднаго. Для Пуціна Лукашэнка — танны саюзнік, які ў абмен на палітычную і эканамічную падтрымку забяспечвае тэрыторыю, інфраструктуру і ўсё іншае, што Расіі можа спатрэбіцца для сваіх мэт.
Беларускі народ зрабіў геапалітычны выбар на карысць Еўропы, асабліва пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Стала відавочна, што беларусы не могуць ідэнтыфікаваць сябе з расіянамі, як гэта заўсёды сцвярджала прапаганда. Стала відавочна, што мы не падзяляем імперскія амбіцыі і не можам зразумець, як хто-небудзь можа пачаць вайну. Відавочна, што Расія зацікаўленая ў тым, каб паглынаць усё больш краінаў і падпарадкоўваць іх. Хоча, каб усе вакол былі падобныя да Лукашэнкі — зручных саюзнікаў, якія выконваюць загады і не дзейнічаюць у інтарэсах уласных краінаў.
Вось чаму цяпер сярод беларусаў, як у самой Беларусі, так і за яе межамі, існуе ўнутраны супраціў гэтай інтэграцыі. Лукашэнка фактычна прадае наш суверэнітэт і незалежнасць у абмен на ўладу. Без Пуціна ён бы знік на працягу некалькіх дзён. Мы таксама павінны разумець, што працэс русіфікацыі ў Беларусі — гэта форма падпарадкавання краіны.Існуе рэальная пагроза, што Расія можа цалкам паглынуць Беларусь эканамічна, палітычна і ў сферы СМІ — па сутнасці, тое, што мы бачым цяпер».