Пад Гомелем паставілі помнік закінутым у Беларусь чэкістам Некалькі тыдняў таму ў вёсцы Кляпін Кармя…

Некалькі тыдняў таму ў вёсцы Кляпін Кармянскага раёна адкрылі памятны знак на месцы дзейнасці ў 1942 – 1943 г.г. разведвальна-дыверсійных атрадаў НКУС «Другія» (камандзіры – Качуеўскі і Зебніцкі) і «Наперад» (камандзіры – Шамягін і Малюгін). На помніку – контуры герба КДБ СССР.
Вядома пра гэтых людзей няшмат. Ураджэнец Днепрапятроўская вобласці Украіны Качуеўскі быў закінуты «з вялікай зямлі» і загінуў тут. Зебніцкі «прыбыў з Масквы», пасля вайны вярнуўся ў Беларусь і «працаваў у органах дзяржбяспекі» Гомельскай вобласці.
Крыніца фінансавання не раскрываецца, але мяркуючы па відэароліках, за ўсталяваннем помніка стаіць кіраўнік ТАА «КУБ Студыя Граніта» Сяргей Раманюк. У сеціве ёсць інфармацыя, што «лёс прывёў Сяргея з Украіны ў Рэчыцу ў 2015 г. з двухтыднёвай камандзіроўкай. Але планы змяніліся, калі ён сустрэў сваю будучую жонку Юлію». Цяпер «патомны мастак па камені, на бязвыплатнай аснове вырабляе і рамантуе помнікі на вайсковых пахаваннях».